📚 Hub Books: Онлайн-чтение книгРазная литератураЛяцець у неба - Дмитрий Максимович Акулич

Ляцець у неба - Дмитрий Максимович Акулич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
,

Тушы мяне сабою!

Шмат ланцугоў,

Каленныя з прастою.

Руку трымай,

Сэнс злосці ўтапі.

Ланцуг зрывай –

Мяне сабой змяні.

Дай мне спакой,

Любоўю абдымі!

Адной душой,

Падтрымкай разгарні!

03.2017

*****

Мы на адлегласці і я сумую.

Ці думаеш ты зараз пра мяне?

А я вось так, думкі не міную,

Трымаю нас у галаве.

Вядзеш сябе занадта сціпла.

Твае паводзіны кранаюць твой адказ?

Пісала добра так, а потым сціхла.

Размовы іншымі сталі ў раз.

Я разумею ўсе твае намёкі.

Халодных слоў… Мой неспакой.

У розныя бакі мы робім крокі:

Ты не самною, я з табой.

11.2020

*****

Не абыйсці мінулыя гады –

Круціць іх у памяці сваёй!

І ведаць, што без розуму часы,

Ты пражываў былыя дні.

Цяпер ты разумееш як,

Ты паступаў і не дакладна.

Сціскаеш сорамна кулак,

А сэрца б'ецца шпарка.

Нікога там і ты адзін застаўся.

З стратамі, з праблемамі, але…

Нічога ты заўсёды не баяўся,

Але сумуеш без яе!

А што яна хацела, ведаў.

Дарыў ёй толькі абяцанні.

На справе адмаўляўся і хаваўся –

Вяло ўсё гэта ў растанне.

І што цяпер, усё зразумела,

У памяці засталіся агні.

Той прыгажосці, што яна хацела.

З віною адчуванняў толькі ты.

11.2018

*****

Я не баюся смерці!

Баюся толькі аднаго:

Што спыняцца мае радкі ў свеце

І знікне ў душы святло.

Маё паветра – гэта вершы,

Апавяданні і чытанне слоў!

І з гэтым, лёс мой – лепшы!

Я з творчасцю яднаю кроў.

Знікае ўсё вакол мяне.

Я стаў быць непадобным:

Жабрак, амаль на дне,

У сацыяльным гурце дробны.

У абдымках я паэзіі і прозы.

Сябе наконт усяго кладу!

Буду пісаць, як дасць мне Божа.

Пісьменнік – з гэтым я жыву!

10.2019

*****

Ад нязручнасцяў гараць пажары

І ты бяжыш ад іх бядней.

І ўсё далей у думках мары –

Становішся ад дзён змрачней.

Баішся заставацца тут

І па магчымасці тушыць агонь.

А хвалі тут не праплывуць,

Ня лягуць кроплі на далонь.

Полымя расце, цябе дагоніць!

Растапіць лёд і выпарыць ваду.

Хавацца можа ўжо хопіць?

А супакоіць цяжкую бяду.

Можа застануцца апёкі,

Пасля таго, як прыбярэш.

Але не будзеш чуць папрокі,

Упэўненасць сабе вернеш.

Ты не бяжы, а ты вярніся!

Бо твой сыход шчасце не нёс.

Я разумею, ты баішся,

Але такі твой зараз лёс.

10.2018

*****

Цябе ўбачыць мне бы!

Адказ знайсці ў сябе!

Хвалююся, ці хопіць веры,

Ці ты патрэбна мне!?

Ні першы раз у разважаннях:

На конт таго, ці будзе час!

Каб разабрацца ў пытаннях.

Ці шмат адбудзецца праказ?

Ці застануся я тутэйшым?

Як зменіцца маё жыццё?

Буду бадзёрым, ці дарэмным?

Калі ўбачу адкрыццё.

Хачу адчуць гэта хутчэй!

Але не ведаю, як блiзка –

Ты ад маіх прамоў, вачэй.

Ці карацей між намі рыска?

Усе сакрэты ў маўчанні.

Бяжы, бяжы ты да мяне, я да цябе!

Каб у крананні…

Я зразумеў, ці ты патрэбна мне…

10.2019

*****

Сярод брудных сцен жыцця.

Іду наперад, толькі на святло.

Таго, што трэба – тут няма!

Ёсць шанец, там знайду!

Дзе мая здольнасць ажыве,

Бязмежна я буду патрэбны.

Мяне туды мара нясе, вядзе.

Здабыць на творчасць час мне вольны.

Перабіраю я свае ступні,

Пераступаючы абломкі.

Ты на мяне з трывогай не глядзі,

Бо не разыдуцца аблокі.

Павінен высветліць я месца:

Ці лепей там, ці горш, чым тут.

Не прадказаць: ці будзе цесна,

Ці буду я павольна размаўляць.

Хачу я зняць, пакінуць ланцугі!

І не трымаць у руках гнілое.

Імчуся я праз розныя шляхі.

Нарэшце, каб адчуць жывое.

09.2019

*****

Давай толькі насамрэч! Так?

Увогуле хлусня мне не патрэбна!

Кажы, я незнаёмец ці сваяк?

Вочы ўніз, як несумненна…

Дай погляд свой і свае словы!

Нарэшце, я павінен чуць.

Усю праўду! Пачнем ужо прамовы.

Наогул, ты сапраўднай будзь!

Ты кажаш мне: “Я не кахаю.

Цябе і твае вершы. Ты прабач!

Бывай, бо я сыходжу і знікаю!

Вось гэта мая праўда…прабачай.”

Руйнуюцца адносіны між тым

І ў розныя бакі мы крочым.

Змылі з сябе хлуслівы грым.

За адчуваннем сэрца сочым.

01.2020

*****

Сонца асляпляе мае вочы,

Маршчыністы цяпер мой твар!

І галава ўніз, да глебы.

Туды, адкуль зыходзіць пар.

Не схавацца ад яркага свету.

Таго, што ўнутры мяне цяпер.

Раздзіраючы сэрца па лету,

Сыходзіць велізарны памер.

Хутка сохне скура,

Колькі вільгаці не лей.

Надыходзіць і да сэрца бура!

Выбухае ўнутраны гнеў!

Лава ліецца, як зло,

Адлюстраванне сыходзіць.

Непадпарадкаванне вяло.

Пекла льецца і крочыць.

Люстэрка стала нямым –

Губляе цэласнасць жывога!

Што было не будзе тваім.

Вобраз і характар благога!

05.2018

*****

Яно ўнутры, каханне ў нас!

Неверагоднасць пачуцця мы адчуваем.

І не паўторны гэты час,

Да новых зорак мы ўзлятаем.

Туды: дзе будзем усміхацца,

І гаварыць мы будзем пра ўсё,

І ад бацькоў, сяброў, хавацца,

Дзе будзем будаваць сваё!

Мы нібы паляцім на поўдзень,

Як птушкі, будаваць свой лёс.

Свой кут любові знойдзем,

Які анёл да нас данёс.

Хочам застацца назаўжды, удвух

І прыкладзем да гэтага мы сілы!

Будзем наведваць радзічаў сваіх.

І тых, душою хто прыхільны.

01.2018

*****

Абарані мяне ад глубстваў!

Спыні, мой нерашучы крок.

І каб праблемы мностваў,

Я пераадолець змог.

Выконваў шмат я абавязкаў,

Але гэта руйнуе і злуе.

Бо атачаюць сказы сказкаў,

Таго, што мала існуе.

Стрымай мяне: ад позіркаў,

Ад прыгажосці ілжы

І ад дарэмных зносінаў.

Пасбаў, у гэтыя часы.

Мне хочацца сабою быць!

Уратавацца ад нахлыну клонаў.

Пакуль мне неутульна жыць,

Бо шмат вакол праклёнаў.

Ты зберажы, ты паспрабуй –

Падтрымка мне патрэбна.

Ты шэрасць размалюй ,

Каб знікла цемра.

Ты іншая, ты падабенства,

Да тых хто бараніць сваё!

Ты забяры ад гэтых месцаў.

Туды, дзе наша…дзе маё.

05.2019

*****

Я патрыёт сваёй краіны!

Сваёй зямлі, я – беларус!

Мой родны край, мой дзіўны,

Я не пакіну, застаюсь.

Улетку, позднею вясною.

Прайдусь пад водараў пазнак .

Па лузе, з прыемную травою,

Дзе адчуванне волі і падзяк!

Кветкі адораць прыгажосцю.

Край зеляніны, птушак спеў,

Што

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Комментарии

Обратите внимание, что комментарий должен быть не короче 20 символов. Покажите уважение к себе и другим пользователям!

Никто еще не прокомментировал. Хотите быть первым, кто выскажется?