📚 Hub Books: Онлайн-чтение книгКлассикаДзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 61
Перейти на страницу:
Малое дзяўчо, якое ідзе па ўзбочыне абсалютна пустой дарогі».

«А дзе яны жывуць, дзядзьку — гэтыя Лёся і Лёччык?»

«Жывуць?» — бацька задумаўся. — «Яны яшчэ жывуць, так. Я ў гэта веру. Яны не маглі так проста прапасьці. Бо ў Лёсі ёсьць Лёччык, брат. Хай і малодшы, але… Ён дапаможа. Ён ня кіне яе ў бядзе. Падвезьці цябе?»

«Не, дзякуй. Маці сказала, што мне нельга садзіцца ў машыну да незнаёмых людзей».

«Але мы ўжо знаёмыя. Ты ведаеш пра мяне значна больш, чым трэба, Аксана-Сьняжана. Больш ніхто на сьвеце ня ведае пра мяне так шмат, як ты. Занадта шмат. Ты прыйдзеш дамоў і раскажаш сваёй чортавай матцы пра тое, што ёй ведаць зусім не абавязкова. А яна раскажа яшчэ камусьці. А той яшчэ. І мае пошукі скончацца. Мяне знойдуць. Таму сядай».

Дзе яны жывуць?

Добрае пытаньне.

… Тады, цэлую вечнасьць таму, яны зь Лёсяй жылі ў самым зялёным раёне гораду, кілямэтраў за пяць ад хімкамбінату. У двухпакаёвай кватэры — адзін пакой займала Лёся, а другі быў агульны, для гульняў, для фільмаў, для скокаў і іхнага хуліганства. Спаў ён на кухні, на старой, падранай канапе, куды не зьмяшчаліся ногі, і даводзілася класьці іх на зэдлік, быццам здымаць на ноч. Цесная кухня, у якой жылі пустыя бутэлькі. Процьма пустых бутэлек, якія ён спачатку не наважваўся вынесьці — а потым, калі іх стала занадта шмат, паказвацца зь імі зрабілася страшна.

Бо ён быў бацька, які адзін выхоўвае дачку. І гэта ўжо выклікала ў іх падазрэньні — у тых, хто жыў побач і глядзеў на іх зь Лёсяй праз свае ўсяведныя вокны. Бацька, які адзін выхоўвае дачку — у іхных вачох гэта ўжо было заганай. Бацька, дачка якога не гаворыць з жывымі людзьмі — загана ўдвая жахлівейшая. Ён адчуваў, кожную хвіліну адчуваў да сваёй незвычайнай сям'і інтарэс. Яны глядзелі на яго з такім выглядам, быццам ведалі, што ён там зь ёй робіць, калі застаецца сам-насам. Ён адчуваў гэтыя крывыя пагляды, гэтыя двухсэнсоўныя ўхмылкі, гэтае жаданьне зазірнуць у шчыліну і пераканацца, што ўсё так, як яны думаюць. Гэтую пэўнасьць у тым, што там, дзе цёмна, заўжды ляжыць бруд.

Але пакуль што ён не даваў ім нагодаў. І доказаў у іх не было. Ён быў з усімі роўна і аднолькава ветлівы, ён разьвіў у сабе здольнасьць па-майстэрску сыходзіць ад любых падступных пытаньняў. Ён нікога не пускаў да сябе ў кватэру — але сам ахвотна дапамагаў кожнаму з суседзяў. Напэўна, гэта толькі ўзмацняла іх падазрэньні. Мабыць, у іхных вачах так і мусіў выглядаць сапраўдны маньяк, сямейны гвалтаўнік і вырадак. Яны ведалі, усім сваім ябаным народным нюхам адчувалі, што тут нешта ня так.

І яны мелі рацыю.

Ведалі б яны, чым яны зь Лёсяй займаліся, калі былі дома.

Гаварыць, сьпяваць, гуляць у гульні са словамі, чытаць — хіба гэта ня самая страшная загана? Не — калі ты робіш гэта на правільнай мове.

А правільная мова па-за домам толькі адна. Язык.

Мова большасьці. Мова ўсіх. Мова кожнага. Мова, якую разумеюць тыя, хто глядзіць на цябе ў акно і выдумляе для цябе тваё жыцьцё.

На кухні жылі выпітыя ім бутэлькі — ён піў кожны вечар, кожны вечар — адна двухсотграмовая, пад няхітрую вячэру, калі Лёся заснула. Калі яна засынала, ён заставаўся адзін і яму рабілася яшчэ страшней. Гарэлка разганяла цені, гарэлка абараняла ад заўтрашняга дня, гарэлка давала яму сілы. Хера б ён здолеў так доўга супрацьстаяць ім, калі б ня гэтыя бутлікі, у кожным зь якіх хаваўся і чакаў свайго вечаровага выхаду ягоны асабісты слуга, яго целаахоўнік. Маленькі дэман супраціву, маўклівы масажыст зь пякучымі пальцамі і злымі вачыма. Неўзабаве ён больш ня мог жыць без гарэлкі.

А яшчэ ў гэтай кухні, куды зьмяшчалася ўсё ягонае прывіднае войска, жылі кнігі. Ягоныя ўлюбёныя кнігі. Месца для таго, каб тут сьнедаць, ужо не было. Толькі гатаваць, чытаць і спаць. Дапіўшы гарэлку, ён скідваў посуд у мыйніцу, ён рэдка мыў яго, і мыйніца была перапоўненая — трэба было добра пастарацца, каб засунуць туды новую талерку. За акном кухні шалеў вечар, круціў іхную кватэру і так, і сяк, як ідыёт, які хоча вытрасьці манэты з скарбонкі. Бацька ўсьміхаўся. Калі-небудзь іх абавязкова выкрыюць. Але ён верыў, што яшчэ пару гадоў яны маюць. Калі быць асьцярожным і не нагадваць пра сябе, калі Лёся і далей будзе яго слухацца — яны ня змогуць нічога зрабіць. Галоўным было ня схібіць. Не зрабіць таго, чаго так чакаў ад яго сьвет.

Бутэлькі і кнігі. А над канапай партрэт таго, хто Змог. Партрэт барадатага яўрэя Пэрэльмана, які нарадзіўся зусім блізка ад іхнага мястэчка зь яго хімкамбінатам.

Яўрэй Пэрэльман змог. Яўрэй Пэрэльман даказаў. Яўрэй Пэрэльман ведаў.

Бацька не любіў яўрэяў. Не любіў нармальнай нелюбоўю нармальнага жыхара краіны, якая не змагла. У ягонай нелюбові не было агрэсіі. У ягонай нелюбові была зайздрасьць. І таму ў бацькі быў свой яўрэй. Сур'ёзны яўрэй Пэрэльман з сумнымі вачыма практыкуючага чараўніка.

«Усё, што хоча сказаць хаця б адзін чалавек…» Усё гэта можа зрабіцца мовай. Зрабіцца зноў або ўпершыню — але можа.

Толькі адзін чалавек. Хаця б адзін чалавек. Бацька заплюшчваў вочы і пераставаў дыхаць, чуючы ў сабе гэты нечаканы касьмічны прастор. Удумацца толькі: адзін чалавек. Мове патрэбны адзін чалавек, каб быць жывой. Ніводнай памерлай істоце не дапаможа ажыць жывая істота. Адзін чалавек — гэта так мала. Хіба зрабіць такога чалавека — такая ўжо непасільная задача?

Хто, калі ня мы? Так пытаўся ён у сябе ў юнацтве, і гэта не патрабавала адказу. Толькі адзін чалавек — гэта і быў адказ.

Толькі адзін чалавек. І гэты чалавек сьпіць за сьцяною. Дзяўчынка, якую ён прыдумаў і потым зрабіў. Мова, паўсталая зь ягонага насеньня. Як расьліна. Як вада, як зара, як трава. Дзяўчынка-мова. Дзяўчынка-птушка.

Сіа, нільская сітаўка, з мовай у дзюбе.

Праверыўшы, ці сьпіць Лёся, бацька вяртаўся на кухню і клаўся на канапу. Часам ён лашчыў сябе — каб не звар'яцець. Гледзячы на кроплі, якія расьцякаліся па жываце, пакрытым сівымі валаскамі, ён думаў пра тое, што з кожнай зь іх мог бы паўстаць той самы толькі адзін чалавек — і гэтае войска магло б усё зьмяніць. Толькі адзін — гэта было і пра яго самога. Таго яўрэя называлі бацькам мовы — і ён таксама быў бацькам Мовы. І тады яму хацелася жыць далей.

І

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 61
Перейти на страницу:

Комментарии

Обратите внимание, что комментарий должен быть не короче 20 символов. Покажите уважение к себе и другим пользователям!

Никто еще не прокомментировал. Хотите быть первым, кто выскажется?